Артыкулы
10 найлепшых шахматных пастак
Адкрыйце для сябе 10 найлепшых прыкладаў шахматных трукаў і пастак.

10 найлепшых шахматных пастак

CHESScom
| 260 | Тактычныя заданні

Ва ўсе часы шахматныя пасткі выклікалі захапленне ў прыхільнікаў гэтай гульні. У добрай пастцы ўвасоблена тактычная задума, камбінацыйнае мысленне і захапляючы прыём, якія прыцягваюць нашу ўвагу. Яны непадуладныя часу. Пасткі, прыведзеныя ў гэтым артыкуле, узброяць Вас ідэямі, якія Вы зможаце рэалізаваць ва ўласных партыях!

1. Пастка "Ноеў каўчэг"

Сэнс пасткі "Ноеў каўчэг" складаецца ў захопе белапольнага слана пасля шэрагу фарсаваных хадоў. Гэтай пасткай могуць скарыстацца чорныя ў дэбюце Руй Лопеса.

2. Мат Легаля

Гэты выкрут прыйшоў да нас аж з 18-га стагоддзя і названы ў гонар Сіра дэ Легаля. Любімая пастка большасці шахматыстаў збудавана на ахвяры візіра (фярзя).

3. Пастка Кембрыдж-Спрынгс

Пастка Кембрыдж-Спрынгс нарадзілася з папулярнай камбінацыі хадоў у адмоўленым ферзевым гамбіце. 

4. Пастка Ласкера

Пастку Ласкера назвалі ў гонар другога чэмпіёна свету па шахматах Эмануіла Ласкера. Разыначкай у гэтай пастцы ёсць ператварэнне латніка (пешкі) на значна слабейшага каня, якое сустракаецца вельмі рэдка. На ферзевы гамбіт белых чорныя адказваюць контргамбітам Альбіна.

null

2-і чэмпіён свету па шахматах Эмануіл Ласкер

5. Пастка Рубінштэйна

Пастка Рубінштэйна названа ў гонар іншага шахматнага тытана Акібы Рубінштэйна. Гэта вытанчаная пастка выйграе сама меней пешку, аднак можа злавіць і чорнага візіра, калі чорныя не здаволяць свой апетыт.

null

Акіба Рубінштэйн

6. Сібірская пастка

Гэта пастка ў гамбіце Сміта-Мора назбірала шмат скальпаў на ўсіх узроўнях! Здаецца, што белыя проста робяць звыклыя хады па развіцці сваіх фігур, і раптам губляюць візіра ці, нават, атрымваюць мат!

7. Пастка Фаяровіча

Гэта пастка можа паўстаць у дэбюце будапешцкага гамбіту. Чорныя ахвяруюць дзьвюма лёгкімі фігурамі, імкнучыся злавіць белага візіра.

8. Шылінгавая пастка Блэкберна

Ў гэтай пастцы чорныя парушаюць усе асноўныя прынцыпы гульні ў дэбюце, каб збянтэжыць белых. Спачатку здаецца, што чорныя робяць нядбайныя хады, аднак пасля 5...Qxg2 робіцца зразумелым, хто трапіў у бяду! Гэта пастка з'яўляецца адным з варыянтаў працягу ў італьянскай партыі.

9. Пастка ў гамбіце Энглунда

Чорныя адважна (ці нядбайна!) адказваюць на 1.d4 ходам на 1...e5?! Гэта найболей правакацыйны з дэбютаў чорнымі фігурамі! У грунце гэтай пасткі ляжаць некалькі вытанчаных тактычных задум, якія ператвараюцца ў мат белым, ня гледзячы на наяўнасць на дошцы амаль усіх фігур.

10. Пастка вудай

Завяршаючы падборку пастак, разбяром яшчэ адзін дасціпны ход, які падрывае іспанскую партыю. Конь на g4 выступае ў ролі нажыўкі, а пешка на h5 выконвае ролю вуды, якую трымаюць напагатове, каб злавіць некага няўважлівага! Цікава выпрабаваць гэту пастку ў вашых онлайн ці асабістых бліц-партыях.

А якія шахматныя пасткі любіце Вы? Калі ласка, падзяляецеся імі ў каментарах пад гэтым артыкулам, каб іншыя маглі таксама цешыцца імі! Вы можаце скарыстаць наш найноўшы рэдактар GIF-файлаў для публікацыі ўласных партый!

Яшчэ ад CHESScom
Як гуляць у шахматы | Правілы + 7 першых крокаў

Як гуляць у шахматы | Правілы + 7 першых крокаў

Колькі шахматыстаў у свеце?

Колькі шахматыстаў у свеце?